У Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету функцыянавала шматузроўневая сістэма атрымання узнагарод ад браканьераў, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу КДБ.

Экс-кіраўнік Дзяржаўнай інспекцыі Сяргей Новікаў.

Экс-кіраўнік Дзяржаўнай інспекцыі Сяргей Новікаў.

Затрыманыя начальнік Віцебскай абласной інспекцыі, начальнік Мазырскай міжраённай інспекцыі і яго намеснік. Таксама ў справе фігуруюць кіраўнікі міжраённых інспекцый, 4 кіраўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата.

Начальнік Віцебскай абласной інспекцыі Лемешаў рэгулярна атрымліваў ад браканьераў значныя аб'ёмы незаконна здабытай рыбы, частку якой перадаваў кіраўніку Дзяржаўнай інспекцыі Сяргею Новікаву.

КДБ распачаў крымінальныя справы па арт.430 КК (атрыманне хабару) у дачыненні да начальніка Віцебскай абласной інспекцыі, начальніка Мазырскай міжраённай інспекцыі і яго намесніка. Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Як паведамлялася, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч звольненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0