Кампанія Twitter заклікала карыстальнікаў змяніць паролі з-за выяўленай нядаўна ўнутранай уразлівасці.

У кампаніі растлумачылі, што захоўваюць паролі карыстальнікаў у зашыфраваным выглядзе, каб да іх нельга было атрымаць доступ. Аказалася, што да шыфравання паролі па памылцы захоўваліся ва ўнутраным файле ў першапачатковым выглядзе.

Прыкмет таго, што нехта атрымаў доступ да гэтых дадзеных, у Twitter не выявілі. Уразлівасць была выяўленая некалькі тыдняў таму, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу.

«Каб перастрахавацца, мы просім вас падумаць аб змене вашага пароля на ўсіх сэрвісах, дзе вы яго выкарыстоўвалі», - заявілі ў кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0