Сталічная міліцыя шукае незнаёмца, які 11 красавіка напаў на 79-гадовую жанчыну і абрабаваў яе. Пацярпелая да гэтага часу ў цяжкім стане, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

11 красавіка (серада) прыкладна ў 15.00 мужчына на вуліцы Кахоўскай ударыў у твар пажылую жанчыну, а затым выкраў яе сумку з рэчамі і грашыма.

«Цяпер пенсіянерка знаходзіцца ў цяжкім стане, медыкі прагназуюць, што яна можа застацца інвалідам», - удакладнілі ў міліцыі Цэнтральнага раёну.

Апублікавана відэа, дзе мужчына ўцякае адразу пасля нападу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0