«Нашы папярэднія даследаванні паказваюць, што бясплоднасць можа развівацца таму, што рэчывы, якія змяшчаюцца ў фастфудзе, здольныя пранікаць у яйцаклеткі і мяняць іх працу. Да таго ж тлушчы, цукар і соль могуць мяняць метабалізм і перашкаджаць нармальнай працы палавых органаў», — заявіла Клэр Робертс (Claire Roberts), медык з Універсітэта Адэлаіды (Аўстралія).

Паводле сучасных ацэнак, прыкладна 10-15 працэнтаў сямейных пар у заходніх краінах не здольныя працягнуць род з-за бясплоддзя аднаго з партнёраў. Насуперак агульнапрынятым уяўленням, долі бясплодных мужчын і жанчын прыкладна роўныя.

У апошнія гады бясплоддзе ў эканамічна развітых краінах сустракаецца прыкметна часцей, і навукоўцы звязваюць гэта з мноствам сацыяльных і прыродных фактараў, у тым ліку з прыкметным пагаршэннем экалогіі і зменамі ў ладзе жыцця.

Робертс і яе калегі высветлілі, што «эпідэмія бясплоддзя» можа быць абумоўлена і іншым сучасным феноменам — культурай фастфуда. Да такой высновы яны прыйшлі па выніках назіранняў за здароўем прыкладна шасці тысяч жанчын, якія планавалі завесці дзіця.

Жанчыны, якія елі садавіну кожны дзень, толькі ў чатырох працэнтах выпадкаў станавіліся бясплоднымі, а тыя, хто садавіну не ўжываў, — у 12 працэнтах выпадкаў. Гэтым жанчынам даводзілася марнаваць больш за год на натуральнае ці штучнае зачацце.

Эфект фастфуда выявіўся процілеглым — яго ўжыванне падвышала імавернасць развіцця бясплоддзя амаль у два разы, а поўная адмова ад такой дыеты дазваляла маладым маці завесці дзіця прыкладна на тыдзень раней, чым аматаркам гамбургераў.

Што цікава, ні здаровая ежа, такая як гародніна і зеляніна, ні шкодныя звычкі не аказвалі такога ўплыву, як садавіна і тлустая ежа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?