Мінабароны і МЗС Чэхіі пацвердзілі словы прэзідэнта Зэмана, што ў краіне сінтэзавалі рэчыва групы «Навічок» А234, але ў Солсберы яно не выкарыстоўвалася. Сінтэз ішоў з ведама АЗХЗ і ў мікрааб'ёмах, якія потым знішчаліся.

Прэс-служба чэшскага МЗС патлумачыла, што лабараторыя ў Брно, загадзя атрымаўшы дазвол ад Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ), сапраўды праводзіла аналіз атрутнай субстанцыі ў невялікіх аб'ёмах — некалькі мікраграмаў (мільённая доля грама).

У МЗС Чэхіі таксама заявілі, што пры нападзе ў Солсберы 4 сакавіка зламыснікі выкарысталі нервова-паралітычнае рэчыва А234, але не А320, які вывучаўся і быў сінтэзаваны ў лабараторыі ў Брно. Абедзве атруты ўваходзяць у групу баявых атрутных рэчываў нервова-паралітычнага дзеяння, вядомую як «Навічок».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?