Тытул «Міс Беларусь-2018» заваявала Марыя Васілевіч з Мінска, перадае БелТА.

Галаву пераможцы ўвянчала карона, вырабленая ў 2004 годзе. Упрыгожванне вагой 120 г выканана з белага золата і ўсыпана паўтысячай фіянітаў і тапазаў.

Дзяўчына будзе прадстаўляць краіну на «Міс свету» сёлета, а таксама ўдзельнічаць у розных культурных, дабрачынных акцыях у Беларусі і за яе межамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0