05.05.2018 / 11:13

Былому актывісту БРСМ пагражае 6 гадоў за фінансавую піраміду 15

Дзяржабвінаваўца просіць суд даць 25-гадоваму Арцёму Масейчуку 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачаны і яго адвакаты не прызнаюць віну ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і махлярстве. Такія заявы прагучалі ў чацвер падчас спрэчак у судзе Ленінскага раёна Мінска, піша tut.by.

Фота: brsm.by.

Першая згадка пра Арцёма Масейчука датаваны яшчэ 2012 годом. Ён быў абраны лідарам ГА «БРСМ» БНТУ. Акрамя таго, быў начальнікам Штаба працоўных спраў, які курыраваў моладзевыя будатрады. Узяў удзел у рэспубліканскім суботніку ў 2013 годзе.

Вялікую вядомасць ураджэнец Пінска здабыў ў 2015—2016 гадах, з'яўляючыся адным з удзельнікаў (па версіі сілавікоў — кіраўніком) беларускай галіны кампаніі Kairos Technologies, якая займалася прыцягненнем грашовых сродкаў насельніцтва.

Малады чалавек праводзіў прэзентацыі, семінары і акцыі з прыёмамі, дзе пераконваў у легальнасці дзейнасці кампаніі.

На старонках у сацсетках пазіцыянаваў сябе паспяховым бізнэсмэнам: на фота былі дарагія гадзіннікі і тэлефоны, аўтамабіль «Мэрседэс», вандроўкі і світанкі з акна з выглядам на Нямігу.

Такое жыццё скончылася восенню 2016 года, калі яго затрымалі сілавікі.

Паводле следства, 25-гадовы мужчына ад студзеня 2015 да верасня 2016 года кіраваў беларускай ячэйкай Kairos Technologies і прыцягваў новых «укладчыкаў».

Людзі здавалі частку жорсткага дыска ў арэнду і аплачвалі ўступны ўзнос — ад 125 да 2777 долараў. Пасля ўкладчыкі атрымлівалі штомесяц даход нібыта за захоўванне зашыфраванай інфармацыі буйных карпаратыўных кліентаў. Пры гэтым выплаты ажыццяўляліся за кошт новых «інвестараў» кампаніі.

Аплачваная арэнда часткі жорсткага дыска з'яўлялася асновай «легенды», згодна з якой дзейнасць кампаніі ажыццяўлялася выключна ў IT-сферы. Пры гэтым па надзейнасці, хуткасці доступу і цане прапанаваная паслуга не магла канкураваць з аналагічнымі прадуктамі буйных кампаній.

Галіна структуры Арцёма Масейчука налічвала 108 ўкладчыкаў, сумарны прыбытак склаў звыш 326 тысяч рублёў.

На думку пракурора, Масяйчук «выдатна разумеў, што «Кайрас» з'яўляецца фінансавай пірамідай, не ажыццяўляе тую дзейнасць, якая заяўлена, і разам з тым пагадзіўся быць у камандзе і ажыццяўляць дзеянні, скіраваныя на развіццё кампаніі».

Фота са старонкі Мосейчука ў сацсетках.

Адвакаты лічаць, што дастатковых доказаў вінаватасці Арцёма Мосейчука няма.

На думку абароны, следства выйшла за межы сваёй кампетэнцыі. А менавіта дадзена ацэнка дзейнасці кампаніі за межамі Беларусі. Kairos Technologies зарэгістраваная ў Вялікабрытаніі. 

 Фота са старонкі Мосейчука ў сацсетках.

На думку абароны, Масяйчук з'яўляўся толькі «адным з 109 удзельнікаў» праекту KairosPlanet ў Беларусі.

На думку адвакатаў, іх кліент «азнаёміўся з рэгістрацыяй кампаніі, яе дзейнасцю ў ІТ-сферы, ведаў, што кампанія працуе ў 67 краінах, удзельнічае ў дабрачынных праектах і падтрымлівае гоначныя каманды, мае масу станоўчых водгукаў». Атрыманая інфармацыя не дала Масейчуку «падставы сумнявацца ў законнай дзейнасці кампаніі», лічыць абарона.

Адвакаты лічаць, што абвінавачванне інкрымінавала Масейчуку атрыманне грашовых сум, да якіх ён не мае дачынення. Абарона сцвярджае, што падчас папярэдняга расследавання «на дапытваных аказваўся псіхалагічны ціск, скажаліся іх паказанні».

Гэта пацвердзілі сведкі падчас судовага паседжання, якія паведамілі пра ціск і пагрозы у іх адрас. Супрацоўнікі УДФР спрабавалі схіліць Масейчука «да самаагавору, пагражаючы часам знаходжання ў СІЗА да суда, пагаршэннем умоў у СІЗА».

Арцём Масяйчук ў 2016 годзе прыцягнуў да ўдзелу ў KairosPlanet сваю маці, якая для гэтых мэтаў ўзяла крэдыт у банку. Гэта, на думку адвакатаў, з'яўляецца «доказам найвышэйшага пераканання Масейчука ў легальнай дзейнасці кампаніі і яе прыбытковасці».

Фота са старонкі Масейчука ў сацсетках.

Арцём Масяйчук, які знаходзіцца за кратамі ўжо 19 месяцаў, падчас пасяджэння назваў сябе «звычайным карыстальнікам праекта кампаніі «Кайрас». У апошнім слове ён заклікаў суд аб'ектыўна разабрацца ў справе. Ён настойвае на сваёй «поўнай і безумоўнай невінаватасці».

Прысуд па гэтай справе суд агучыць 10 мая.

0
Сайкоу , быу бы дохтарам , дапамог бы , магчыма / Адказаць
05.05.2018 / 11:38
Вось для якiх мэт iдуць у бдсм гэтыя крымiнальныя нью- камсамольцы . Каб пад дахам лукаюгенда праводзiць свае злачынствы . Тое ж самае датычыцца дуркаватага Пыцько , якi акрамя фiнансавання з дзяржбюджэту падсеу на крымiнальнa -iмперскiя грoшы з расейкi
0
Nex (SHOS) Еси минусуете- прокоментируйте плиз уж интересн / Адказаць
05.05.2018 / 12:07
НЕ УДИВИТЕЛЬНО!!! ВЕСЬ бдсм  И ЕСТЬ МОШЕНИЧЕСТВО!!!
1
гопник с малиновки / Адказаць
05.05.2018 / 12:24
Один на парады некрофилов ходит, с портретами не воевавших дедов, второй пирамиды строит... где вы в брсм их находите, таких самородков... Дичь...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру