05.05.2018 / 12:04

Міністр замежных спраў Літвы: Беларусь незалежная толькі дэ-юрэ, ёсць толькі рэшткі суверэнітэту 98

Дэ-факта Беларусь не суверэнная, мяркуе Лінас Лінкявічус, але Літва шчыра жадае, каб наша краіна стала рэальна незалежнай, сказаў ён у інтэрв'ю парталу Tut.by.

«У адным з інтэрв'ю вы сказалі, што Беларусь шмат у чым залежыць ад Расіі, «таму лічыць, што Беларусь з'яўляецца катэгарычна асобнай або зусім самастойнай дзяржавай, напэўна, было б наіўна», — запыталася журналістка.

— Я тады яшчэ больш рэзка выказаўся, быў рэзананс. Я сказаў, што мы хацелі б, каб Беларусь была сувэрэннай дзяржавай, там ёсць рэшткі суверэнітэту. Можа быць, я выказаўся занадта рэзка, згодны. Але я шчыра сапраўды жадаю, каб Беларусь была сувэрэннай дзяржавай дэ-факта, не толькі дэ-юрэ. І тыя галіны, у якіх краіна мае магчымасць весці сябе незалежна, павінны захавацца. Гэта тычыцца не толькі энергетычнай палітыкі, але і бяспекі, і абароны. Наколькі гэта фактычна мае месца, кожны можа меркаваць па сваім досведзе, я проста выказаў сваё меркаванне і жаданне, каб Беларусь захавала статус суверэннай дзяржавы на карысць сваёй краіны і рэгіёна.

«Якія, па-вашаму, крокі Беларусь павінна зрабіць, каб стаць такой незалежнай, якой вы ёй зычыце стаць?» — запыталася журналістка.

— Я не буду дыктаваць, якія крокі павінна прадпрымаць суверэнная дзяржава, сама Беларусь гэта вырашыць. Але пажадана, каб пры гэтым і ўнутры краіны таксама яна кіравалася дэмакратычнымі нормамі. Вырашаць за Беларусь мы, вядома, не будзем, яна павінна весці самастойную палітыку, наколькі гэта магчыма.

«Як вам бачыцца, Мінск у адносінах з Літвой хутчэй пераследуе свае інтарэсы або часцей ідзе за лініяй Масквы?»

— Цяжка сказаць. Па-мойму, дзе магчыма, у Мінска ёсць сваё меркаванне — гэта тычыцца эканамічнай палітыкі, дзе яму ўдаецца прагматычна глядзець на сітуацыю. Што ж тычыцца вайсковай інтэграцыі, я мяркую, што тут вельмі моцны ўплыў суседа».

nn.by

13
Светлана К. / Адказаць
05.05.2018 / 12:07
Рэд. Выдалена.
57
Павал / Адказаць
05.05.2018 / 12:14
Сказаў міністр чыя краіна цалкам залежыць ад іншых і ў абароне і ў эканоміцы.
56
Вожык / Адказаць
05.05.2018 / 12:21
Так, сапрау́ды. Але ці яны незалежныя ад Брусэля цi Вашынгтона??
Паказаць усе каментары/ 98 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру