Акцыі прымеркаваныя да інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна на новы прэзідэнцкі тэрмін, прызначанай на 7 мая.
Акцыі пачаліся на Далёкім Усходзе і ў Сібіры — ва Уладзівастоку, Хабараўску, прайшлі ў Омску, Навасібірску, Екацерынбургу, іншых гарадах.
У Маскве людзі збіраюцца на Пушкінскай плошчы, у Санкт-Пецярбургу — на Дварцовай.
Паводле ацэнак СМІ, затрымана каля тысячы чалавек: у Краснаярску — як мінімум, 45 чалавек, у Якуцку — 74 чалавекі, ёсць затрыманыя ў Томску, Чалябінску — 97 чалавек, Пензе, Барнауле, Новакузнецку, Маскве, Пецярбургу.
Навальны начаваў на канспіратыўнай кватэры, каб не арыштавалі да пачатку акцыі. Яго схапілі на плошчы, але ён паспеў выступіць.
У Маскве на дэманстрантаў нацкавалі казакаў з нагайкамі, але пратэстоўцы ўсё адно перакрылі Страсны бульвар, адбыліся сутычкі з АМАПам, частка маніфестантаў была настроеная рашуча.