05.05.2018 / 15:46

Ад сённяшняй ночы ў небе можна назіраць метэорную плынь Акварыдаў 3

Акварыды, або Майскія Акварыды, змогуць убачыць беларусы ў ноч з 5 на 6 мая, паведаміў карэспандэнту БелТА астраном Віктар Малышчыц.

Максімум актыўнасці зорнага дажджу чакаецца пасля паўночы. Метэоры будуць рухацца ў напрамку ад сузор'я Вадалея (лац. Aquarius), на працягу гадзіны можна будзе ўбачыць каля 20 знічак. «Характэрна, што яны будуць яркімі, жаўтлявага колеру і будуць рухацца па небе візуальна з невялікай хуткасцю», - распавёў Віктар Малышчыц.

Астраном параіў назіраць зорны дождж на адкрытай прасторы. «З гарадскога балкона метэорны паток будзе практычна немагчыма ўбачыць - і агляд неба невялікі, і гарадское падсвятленне перашкаджае. Трэба ехаць за горад, па магчымасці легчы на зямлю, і тады пры ясным надвор'і метэоры патрапяць у поле зроку», - дадаў ён. Прамаці метэорнага патоку Майскія Акварыды з'яўляецца камета Галея. Астранамічная з'ява будзе працягвацца па 28 мая.

0
Яя / Адказаць
05.05.2018 / 16:45
Загадайте дано жаданне!
5
Жыхарзямлi / Адказаць
05.05.2018 / 19:04
Хахаха, малайцы, дзякую, выдатна пасмяшылi, значыцца з гораду не вiдаць, трэба яшчэ пасля 00.00, гэта значыць, пасля поу'начы паехаць за горад, легчы на зямлю... потым яшчэ закапаць манету у' зямлю, сказаць - крэкс, пэкс, фэкс.., у горадзе на пэу'на няма такiх месцау', меней асветленых? А калi у' якую аграсядзiбу паехаць, то там не атрымаецца? Можа проста я чапляюся непатрэбна, вядома, зараз палова гаражан проста паедзе за горад, каб пасля поу'начы проста легчы на зямлю i назiраць метэорную плынь.
0
Шос!!! / Адказаць
06.05.2018 / 23:01
Давайте всей рб загадаем одно желание уверен мысли совпадут..... может так подействует...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру