05.05.2018 / 16:17

ЗША адновяць «Другі флот» з-за пагрозы з Расіі 25

Кіраўнік марскіх аперацый адмірал Джон Рычардсан заявіў, што флот, які быў расфармаваны ў 2011 годзе, мог бы ажыццяўляць ваенны нагляд за Усходнім узбярэжжам ЗША і ў Паўночнай Атлантыцы, паведамляе Бі-бі-сі.

Ён адзначыў, што Стратэгія нацыянальнай абароны, апублікаваная сёлета, дала зразумець, што эра канкурэнцыі супердзяржаў вярнулася.

Стратэгія робіць асноўным прыярытэтам супрацьстаянне Расіі і Кітаю.

Флот, які быў расфармаваны ў мэтах эканоміі, будзе базавацца на ранейшым месцы - у горадзе Норфалк, штат Вірджынія.

«Наша Стратэгія нацыянальнай абароны дае зразумець, што мы вяртаемся да эпохі вялікадзяржаўнай канкурэнцыі, паколькі асяродак бяспекі сустракае новыя выклікі і складанасці», - сказаў адмірал Рычардсан.

«Вось чаму сёння мы настойваем на «Другім флоце», каб супрацьстаяць гэтым зменам, асабліва ў Паўночнай Атлантыцы».

Норфалк быў таксама прапанаваны для новага Аб'яднанага камандавання НАТА для Атлантыкі.

У НАТА заяўляюць, што Расія павялічыла ваенна-марскія патрулі ў Балтыйскім моры, Паўночнай Атлантыцы і Арктыцы, а актыўнасць яе падводных лодак - на найвышэйшым узроўні з часоў халоднай вайны.

33
Дзед-сьвядомаед / Адказаць
05.05.2018 / 16:59
Многочисленная семья Айсбергов готова приступить к выполнению заданий. :-)
3
Добры Дзень / Адказаць
05.05.2018 / 17:16
Абама б і "першы флот" Расеі аддаў.
2
Valkyrja / Адказаць
05.05.2018 / 17:36
Вайскоўцы ЗША у захапленні, яшчэ Расея трохі парыпаецца, а Кітай трохі папрацуе і пачнуць ствараць новы зорны флот...
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру