05.05.2018 / 16:31

У Лондане затрымалі 50 кракадзілаў 1

У лонданскім аэрапорце Хітроў затрымалі 50 кракадзілаў, уладальнікі якіх парушылі правілы перавозкі дзікіх жывёл. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Іх спрабавалі завезці ў Вялікабрытанію з Малайзіі для развядзення на ферме на мяса. Падчас падарожжа 30-сантыметровыя кракадзілы біліся адзін з адным, бо для іх не было дастаткова вольнага месца: у кожным з пяці кантэйнераў павінна было размяшчацца 4 кракадзілы, але перавозчыкі змясцілі па 10 у кожны. У выніку адна з рэптылій загінула.

Кракадзілаў канфіскавалі згодна Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (СІТЭС). Прадстаўнікі Хоум-офіса (Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі) паведамілі, што ім знойдуць новы дом.

СІТЭС - міжнароднае пагадненне, падпісанае 169 дзяржавамі, уступіла ў сілу ў 1975 годзе. Мэта канвенцыі - зберагчы дзікіх жывёл і расліны ад вымірання ў выніку гандлю. З моманту падпісання дакумента ніводны з відаў, якія знаходзяцца пад яе абаронай, ня вымер па гэтай прычыне.

1
Кот Мартын / Адказаць
05.05.2018 / 18:43
А где там моя бывшая ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру