05.05.2018 / 16:42

Топ-менеджар расейскага алігарха Патаніна купіў пяро-пуховую фабрыку ў Беларусі 22

Генеральны дырэктар расейскай «Прамысловай будаўніча-мантажнай кампаніі» Канстанцін Наліўка набыў 99,7% акцый ААТ «Квасевіцкая пяро-пуховая фабрыка» за 690 тысячаў рублёў. Інфармацыя пра гэта размешчана на сайтах Дзяржкамітэта па маёмасці і Івацэвіцкага райвыканкама.

Грамадзянін Беларусі Наліўка, які цяпер жыве далёка ад сваёй малой радзімы, у Нарыльску, узяў сур'ёзныя абавязальніцтвы па развіцці фабрыкі.

На працягу пяці гадоў яму трэба будзе забяспечыць тэмп росту сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў грамадства не ніжэй за тэмпу росту сярэднямесячнай заработнай платы ў Івацэвіцкім раёне.

Акрамя гэтага, акцыянер абавязаны захаваць колькасць работнікаў і сацыяльныя гарантыі. У паведамленні Івацэвіцкага райвыканкама таксама гаворыцца, што новаму кіраўніцтву фабрыкі неабходна ўнесці на працягу пяці гадоў не менш за 100 тысяч рублёў на абнаўленне асноўных сродкаў і папаўненне абаротных сродкаў прадпрыемства.

Наліўка нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Пагор'е Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі будаўнічы тэхнікум (1983), Мінскі ўніверсітэт кіравання (1998), Акадэмію кіравання пры ўрадзе РФ (2006). Шмат гадоў працаваў па кантракце за мяжой: узначальваў Гвінейскую будаўнічую кампанію, удзельнічаў у будаўніцтве энергетычных аб'ектаў у Іраку. Узначальваў Запалярную будаўнічую кампанію (ЗСК). Нядаўна стаў гендырэктарам «Прамысловай будаўніча-мантажнай кампаніі». Дадзеныя структуры належаць групе «Нарыльскі нікель».

Гендырэктарам і асноўным уладальнікам «Нарнікеля» з'яўляецца Уладзімір Патанін. Але ўсе апошнія гады кантроль над кампаніяй актыўна аспрэчвае іншы алігарх Алег Дзерыпаска.

Наліўка ўваходзіць у спіс афіляваных асоб «Нарнікеля», адзначае tut.by.

0
хамса / Адказаць
05.05.2018 / 16:50
пяро-пуховая? хіба гэта перспектыўна? зараз жа гіпаалергенныя матэр'ялы
(дарэчы, я (джайністка-аскет)) сплю ўвогуле без падушкі.. і ўсім рэкамендую)
13
Пятро Касьнерык / Адказаць
05.05.2018 / 16:51
Грамадзянін Беларусі Наліўка, які цяпер жыве далёка ад сваёй малой радзімы набыў 99,7% акцый ААТ «Квасевіцкая пяро-пуховая фабрыка» за 690 тысячаў рублёў
+++

https://nn.by/?c=ar&i=209111
https://nn.by/?c=ar&i=209111
мо і ЗЯНОН хоць якую нібудзь мылаварню набудзе на сваёй малой радзімые?!
6
не понял / Адказаць
05.05.2018 / 17:08
Кто продал собственность белорусских  граждан-собственников? С какого это бодуна россиянин не создает производства в России. чтобы граждане России для него прибыль зарабатывали? Россияне не годятся в качестве специалистов и наемных работников для российских бизнесменов. белорусские лучше. которым рты затыкают и быдлом считают на своей земле в своем государстве наглые россияне. которые 24 года в Беларуси диктатуру держат и не признают существования в Беларуси белорусских граждан-собственников. которые и должны прибыль получать от своей собственности. которую запретили продавать и приватизировать? 
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру