05.05.2018 / 17:04

На Глыбоччыне пачаўся міжнародны фэст «Дударскі рэй» 3

Сёлета ў «Дударскім рэі» бяруць удзел дудары з Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Партугаліі ды з рэгіёнаў Беларусі. Адкрыццё фэсту адбылося ў Алеі славутых землякоў, потым ён перамясціўся на радзіму Ігната Буйніцкага ў Празарокі, піша racyja.com.

Першы дзень свята скончыўся канцэртам дудароў у санаторна-курортным комплексе «Пліса».

У межах фэсту плануюцца выставы выцінанкі, славацкіх дудаў ХХІ стагоддзя. А таксама шэсце і гала-канцэрт дудароў. Падчас канцэрту кожны жадаючы зможа навучыцца старадаўнім беларускім танцам пад гукі лепельскай дуды. У Беларусі самымі старажытнымі дудамі лічацца менавіта глыбоцкая і лепельская.

1
Хобат / Адказаць
06.05.2018 / 09:38
NN, дзе вiдэа ? Хочацца паслухаць
1
Юзік Крулеўскі / Адказаць
06.05.2018 / 10:53
Хобат,

Гэтага хопіць? 


https://www.youtube.com/watch?v=zmwPGHBCHcY


Відэа будзе шмат, нават я выстаўлю на Фэйсбук! Фэст жа яшчэ і сёння доўжыцца.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
16.05.2018 / 13:27
Отпад!Умнички!Мои любимые беларусики!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру