05.05.2018 / 18:42

Бяспраўнік у Пінску збіў двухгадовую дзяўчынку на пешаходным пераходзе 12

У Пінску бяспраўнік збіў на нерэгуляваным пешаходным пераходзе двухгадовую дзяўчынку, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт ДАІ Брэсцкай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся 4 мая каля 17.00. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы жыхар Івацэвічаў, не маючы права кіравання транспартным сродкам, ехаў за рулём аўтамабіля «Мерсэдэс».

Ён наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пераходзе. У выніку здарэння двухгадовая мясцовая жыхарка дастаўлена ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што раней кіроўца восем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР.

9
раз'Юшан / Адказаць
05.05.2018 / 21:07
Вось каб былі ПРАВЫ, то такога не адбылося б!!!????? Пры саюзе сікунне ніколіб не мела б на чым ехаць.
1
Lucian / Адказаць
06.05.2018 / 00:02
За такие вещи нужен штрафчик в плечи от $5000 до $7000 этим спинномосговым существам.
3
NavuchencaBK / Адказаць
06.05.2018 / 00:17
А як гэта магло здарыцца? Што, дзвюхгадовае дзіця само бегла праз дарогу?!
Тыя бацькі ці не найбольшыя зламысьнікі. На тую ж лаву іх!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру