Падчас цырымоніі адкрыцця ўдзельнікі пройдуць па сіняй дарожцы. Арганізатары змянілі яе колер з традыцыйнага чырвонага праз сёлетні дэвіз «Усе на борт!».

Для ўрачыстасці абралі Музей мастацтваў, архітэктуры і тэхналогій. Гэта сучасны будынак, што месціцца на набярэжнай гістарычнага раёна Белен. З даху музея, які адкрыты для гасцей, можна назіраць цудоўныя краявіды Лісабона і ракі Тэжу.

У гэтыя дні ў сталіцу Партугаліі прыехалі 43 удзельнікі «Еўрабачання», сярод іх — Alekseev, які будзе прадстаўляць Беларусь з песняй «Forever». Ён выступіць у першым паўфінале пад нумарам 8. Акрамя яго, у гэты дзень нумары пакажуць прадстаўнікі 18 іншых краін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?