Прынц Гары і Меган Маркл 

Прынц Гары і Меган Маркл 

Вясельная сукенка будзе ўпрыгожана пацеркамі і цалкам вышыта ўручную.

Яе цана — прыкладна $135 тыcяч. Кошт убору сям'я прынца аплаціць у прыватным парадку.

Вяселле брытанскага прынца Чарльза і Меган Маркл прызначана на 19 мая. Маладыя паклікалі на сваё вяселле 1,2 тысячы жыхароў Брытаніі.

Запрошаных плануюць размясціць у ваколіцах капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку.

Госці не змогуць прысутнічаць на шлюбе ў капліцы, але затое ўбачаць карэту з маладымі.

Мяркуецца, што ў дзень каралеўскага вяселля на вуліцах побач з Віндзорскім замкам будзе каля 100 тысяч чалавек, а прамую трансляцыю цырымоніі шлюбу можна будзе паглядзець у грамадскіх установах, парках і пабах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?