«Безумоўна, заробкі і пенсіі трэба павышаць. 1000 рублёў сярэдняя і не менш за 800 рублёў у бюджэтнай сферы. Але трэба разумець, што мадэрнізаванае прадпрыемства павінна заплаціць даўгі, якія яно ўзяло на мадэрнізацыю. Гэта значыць скарачэнне знешніх даўгоў і павышэнне зарплаты — гэта тое, куды пойдуць дадатковыя сродкі», — заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі у інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.

Пры гэтым ён удакладніў, што ні Аляксандр Лукашэнка, ні ўрад не ставіць мэту любой цаной дасягнуць сярэдняга заробку 1000 рублёў. «На канкрэтных прадпрыемствах рост прадукцыйнасці працы павінен апярэджваць рост зарплаты. Тады атрымаецца добры баланс», — патлумачыў Зімоўскі.

Нагадаем, што патрабаванне выйсці на сярэдні заробак памерам $500 Аляксандр Лукашэнка агучыў яшчэ ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?