22.10.2008 / 09:34

Даўганогая мода Відэа 26

Погляд замежніка на беларускую жаночую моду.

Погляд замежніка на беларускую жаночую моду.

Вяртаючыся дадому з падарожжаў па Беларусі, замежнікі прывозяць самыя разнастайныя ўражаньні. Дужа часта распавядаюць пра нашых прыгожых дзяўчатаў. Адзін з такіх турыстаў у часе сваёй вандроўкі адмыслова здымаў жыхарак Менску на відэа. Выставіўшы свой фільм у інтэрнэт, ён атрымаў сапраўднае імправізаванае шоў летняй моды. Вось такой запомнілася замежніку Беларусь:

Для параўнаньня — а вось так выглядалі гэтым летам японскія дзяўчаты:

Алесь Бондар

0
Halina von Leipzig / Адказаць
22.10.2008 / 10:09
На вуліцах гарадоў Германіі такое пабачыш рэдка. У Германіі жанчыны апранаюцца вельмі стрымана, падкрэслена нейтральна, мала карыстаюцца касметыкай і ня носяць міні. Дзяўчаты ў Беларусі сапраўды прыгожыя, але каб быць прыгожай ў 20, ня трэба рабіць вялікіх высілкаў. А вось у 50... Дзе яны, прыгожыя беларускія ЖАНЧЫНЫ (то бок тыя, каму за 45)? Мы бачым тоўстых цётак з хімзавіўкамі і у бясформеных балахонах. Камера не затрымліваецца на іх, але гэта тое, ў што праз 30 год ператворацца даўганогія прыгажуні. У Беларусі мора прыгожых дзяўчат, але амаль няма прыгожых жанчын. Беларускае жыцьцё за некалькі дзесяцігоддзяў робіць з жанчыны цётухну. У Германіі - наадварот, жанчына у 50 расцвітае.
0
Filifionka / Адказаць
22.10.2008 / 10:38
Ой як цікава! Розьніца калясальная. Нашыя проста ў вочы б'юць красою і сэксам. Японкі больш тонкія і цікавыя.
0
oo / Адказаць
22.10.2008 / 12:01
я б сказала, што бел.мода аднастайная. кансерватыуная. але цi гэта прыгожа?
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру