07.05.2018 / 15:31

Мінабароны прапанавала вымяраць кошт салюту «не ў далярах, а ў бясцэннай памяці» 20

newsbel.by

9 мая ў Мінску і абласных гарадах адбудзецца святочны салют. У сталіцы сёлета будзе выпушчана 30 залпаў з шасці агнявых кропак: у Парку Горкага і ў Скверы імя Янкі Купалы, каля стэлы «Мінск — Горад-герой», у раёне вёскі Зацань, у аэрапорце «Мінск-1» і ў ваенным гарадку ва Уруччы.

Летась для феерверку на 9 мая было абсталявана на адну агнявую кропку менш.

Еўрарадыё спытала ў прэс-сакратара галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Уладзіміра Макарава, у якую суму бюджэту абыходзіцца салют. Аднак, на думку Макарава, грамадзян наўрад ці цікавіць такая інфармацыя:

«Я думаю, што кошт салюту вымяраецца не ў доларах, не ў беларускіх рублях, а ў той бясцэннай памяці, якая сімвалізуе адзінства і з'яднанне беларускага народа. Справа ў тым, што на фоне напужанага тэрарыстамі свету, на фоне разрываў рэальных бомб, рэальных крылатых ракет, у Беларусі калі і гучаць разрывы, дык гэта гукі салюту.

На маю думку, большасць грамадзян нашай краіны менавіта такім чынам і ацэньвае гэтую сімвалічную, важнейшую акцыю, якая гуртуе ўсіх людзей добрай волі. Калі што і засталося ў нас на постсавецкай прасторы, гэта памяць пра самую, магчыма, найважнейшую падзею гісторыі не толькі ХХ стагоддзя. У ёй зашыфраваныя адказы на вельмі шматлікія пытанні стагоддзя цяперашняга».

0
бульбон / Адказаць
07.05.2018 / 15:41
Дэшыфратар Макараў. ;)
1
сік / Адказаць
07.05.2018 / 15:43
Прыкарытная армія лукашэнак толькі і здатна, што захішчаць жыхароў Драздоў і ладзіць ім салюты-забаўкі. Ніколі нашы продкі не азначалі павагу памёрлым салютамі і петардамі. Гэта сатанінска-савецкая прыдумка.
0
Мулла Омар / Адказаць
07.05.2018 / 15:43
Феерично.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру