Калі: 27—31 траўня

Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады і спроба адшукаць адказы на пытанні: куды мы мусім рушыць далей, ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга, у якіх традыцыях і варунках мы знаходзім сябе зараз?

«Наш фестываль — гэта пляцоўка для інтэнсіўнай камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнерамі, перакладчыкамі і безумоўна чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе», — перакананыя арганізатары.

Адметнай часткай фестывалю стане выстава-продаж наробку беларускіх выдавецтваў за апошнія гады ў галіне інтэлектуальнай літаратуры і літаратуры non-fiction (інтэлектуальная проза, эсэістыка, філасофская і грамадская веда, навукова-папулярная літаратура, пераклады — беларускіх аўтараў ці выдадзеныя на беларускай мове пераклады замежных аўтараў).

На выставе вы зможаце ўбачыць прадукцыю выдавецтваў: ARCHE, «Галіяфы», «Зміцер Колас», «Кнігазбор», «Лімарыус», «Логвінаў», «Тэхналогія», «Экономпресс», «Янушкевіч» і інш.

Падчас фестывалю адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы, майстар-класы і прэзентацыі новых кніг беларускіх выдавецтваў, мастацкія чытанні і выступы-перформансы актораў, сустрэчы з цікавымі асобамі, пераможцамі і сябрамі журы літаратурных прэмій і шмат якія іншыя літаратурныя і калялітаратурныя імпрэзы, прысвечаныя беларускай інтэлектуальнай кнізе. Асобна варта адзначыць таксама Дзіцячы фармат: шэраг забаўляльных мерапрыемстваў і прэзентацый для дзяцей і дыскусіі-абмеркаванні для іх бацькоў, датычныя будучыні беларускай дзіцячай кнігі.

Сярод удзельнікаў фестывалю: В. Акудовіч, У. Арлоў, А. Бахарэвіч, Л. Баршчэўскі, С. Дубавец, І. Дубянецкая, П. Касцюкевіч, М. Мартысевіч, У. Мацкевіч, Б. Пятровіч, А. Упала, А. Хадановіч, Ю. Цімафеева, В. Шпарага і многія інш.

Нам важна зрабіць фестываль агульнай пляцоўкай для камунікацыі і сустрэч, таму, калі вы прадстаўнік выдавецтва альбо арганізацыі, датычнай да кніжнай справы, і жадаеце прыняць удзел у фармаце выставы-продажу з уласным стэндам і інфармацыяй пра вашу дзейнасць ці прадукцыю, — рэгіструйцеся па спасылцы, заклікаюць арганізатары.

Калі вы маеце цікавыя ідэі мерапрыемстваў для фестывальнай праграмы — персанальна ці ад імя вашай арганізацыі, — мы таксама запрашаем вас да ўдзелу!

Для рэгістрацыі заяўкі на мерапрыемства ў межах фестывалю запоўніце адмысловую форму.

Заяўкі на фестываль і выставу прымаюцца да 14 траўня.

Найбольш цікавыя і важныя з заяўленых мерапрыемстваў стануць часткай праграмы Першага беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».

Уваход для гасцей — вольны!

Шукайце нас у Facebook і Vkontakte.

+375297738443 (Павал), +375445424342 (Аляксандра)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0