Кіраўнік дзяржавы 7 мая вызваліў ад займанай пасады кіраўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Іосіфа Лявонку па згодзе бакоў з правам нашэння формы.

Фота sk.gov.by.

Іосіфу Лявонку 52 гады. Ён родам з вёскі Вільчашы Іўеўскага раёна. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1992 года — у органах пракуратуры. Быў пракурорам Іўеўскага і Лідскага раёнаў. Ад 2007 да 2010 быў намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці.

Ад 2011 года ўзначальваў упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. «У вашай працы не павінна быць ніякай палітыкі», — даваў такое паручэнне Лукашэнка.

Пакуль невядома, хто зменіць Лявонку на гэтай пасадзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?