07.05.2018 / 17:55

У Слуцку пенсіянерка жыла са сваёй сястрой-нябожчыцай 3

Пра смерць сястры пажылая случчанка нікому не казала на працягу 17 дзён, паведамляе «Кур'ёр».

На прыём да доктара ў Слуцкую лякарню 81-гадовая жанчына прыйшла 4 мая. Яна распавяла, што ў яе памерла сястра. Але калі менавіта жанчына не ўдакладніла.

Пазней галоўны ўрач адправіў па адрасе «хуткую» і ўчастковага для канстатацыі смерці 88-гадовай сястры, але дзверы ніхто не адчыніў. І так некалькі разоў.

Ужо 5 мая ў 2 гадзіны ночы на месца выклікалі супрацоўнікаў Слуцкага РАНС. Ратавальнікі ўлезлі ў кватэру на 3-м паверсе праз акно. Жанчына спала побач з ложкам, на якой ляжала цела яе сястры.

Высветлілася, што 88-гадовая жанчына памерла яшчэ 20 красавіка.

Зараз судмедэксперты высвятляюць прычыну смерці жанчыны, праводзяцца экспертызы.

Жыхары дома кажуць, што падобны выпадак у іх пад'ездзе не першы. Каля 10 гадоў назад у адной з кватэр некалькі дзён праляжаў мёртвы мужчына.

2
451 / Адказаць
07.05.2018 / 18:08
в доме своя атмосфера
8
Свидетель / Адказаць
07.05.2018 / 19:04
Вот так споганились белорусы,нет дело до соседей!!!!только учат стучать и стучать!!!может жизнь такая?????думаю рыба уже протухла,т.к. голова давно сгнила!!!!!!
0
Памяркоўны / Адказаць
07.05.2018 / 21:54
Проста засталася бабуля адна ў гэтым свеце, нікому не патрэбная. Вось і вырашыла хоць на крыху адцягнуць момант развітання з блізкім чалавекам, хай сабе і мёртвым.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру