07.05.2018 / 19:43

«Казакі», што разганялі пратэсты ў Маскве, ваявалі на Данбасе 19

Высветлілася, што так званыя «крымскія казакі», што разганялі пратэстоўцаў у Маскве ўдарамі нагаек, вярнуліся з Данбаса, піша расійская «Новая газета».

Па інфармацыі выдання, Крымскі казачы полк уваходзіць у Саюз казакоў-воінаў Расіі і Замежжа, узначалены Мікалаем Дзьяканавым.

Паведамляецца, што ў Дзьяканава і яго падначаленых — багаты вопыт удзелу ў палітычных акцыях і баявых дзеяннях. Іх уздым пачаўся незадоўга да расійска-ўкраінскага канфлікту.

Крымскі казачы полк, як арганізацыя, быў створаны толькі 15 сакавіка 2014 года, за дзень да «крымскага рэферэндуму». У яго склад увайшлі каля 400 чалавек.

«Пасля «крымскай вясны» казакі Дзьяканава адправіліся ваяваць на Данбас. Сам есаул (Дзьяканаў) пра бітвы на тэрыторыі ўсходняй Украіны выказваўся стрымана, распавядаючы аб паспяховых баявых дзеяннях у Снежным і на Саур-магіле (украінская армія страціла забітымі больш за 1000 чалавек)», — гаворыцца ў паведамленні.

0
ор / Адказаць
07.05.2018 / 20:04
фашисты
2
Рэжу на трасянцы / Адказаць
07.05.2018 / 20:16
Добрая навiна. Чым больш праблем у расеi, тым лепш нам. Хай яны хоць падушацца там, абы сюды не лезлi.
0
Адам Чумак / Адказаць
07.05.2018 / 20:43
бандзюкi
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру