Суд у кітайскім горадзе Цяньцзінь прысудзіў да пажыццёвага зняволення экс-члена палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая і сакратара парткама горада Чунцын Сунь Чжэнцая. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

Суд прызнаў 54-гадовага мужчыну вінаватым у карупцыі і атрыманні хабараў, якія чыноўнік браў, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча. Следства выявіла, што ў 2002—2017 гадах Чжэнцай атрымаў хабараў на $ 27 млн. Як наяўнымі, так і ў выглядзе маёмасці. Чыноўнік прызнаў сваю віну і раскаяўся, дадаўшы, што не будзе абскарджваць прысуд.

Тэлеканал адзначае, што Чжэнцай разглядаўся ў якасці пераемніка старшыні КНР Сі Цзіньпіна.