08.05.2018 / 10:06

У інтэрнэце з'явіўся тэставы доступ да базы тэхаглядаў 7

Колькасць аўтамабіляў без тэхагляду ў Беларусі расце, бо аўтаўладальнікам накладна аплачваць пошліну за допуск да дарожнага руху. У сувязі з гэтым улады даўно кажуць пра тое, што супрацоўнікі ДАІ павінны атрымаць доступ да баз тэхагляду і правяраць наяўнасць тэхагляду проста падчас праверак на дарозе.

Падобна на тое, што база ўжо рыхтуецца і пачалося яе тэставанне. Мы атрымалі спасылку на закрыты сэрвіс.

У меню на афіцыйным сайце «Белтэхагляда» гэтага раздзела яшчэ няма, але спасылка «gto.by/test.html» вядзе на старонку, дзе, увёўшы «Рэгістрацыйны знак» і «Пасведчанне аб рэгістрацыі» аўтамабіля, можна даведацца, да якога дня дзейнічае «Дазвол на допуск да дарожнага руху».

Уводзіць лічбы і літары можна разам.

3
Элтон Макс / Адказаць
08.05.2018 / 10:41
Если скажем у дяди Васи зимой машина стоит в гараже почему он должен платить за целый год техосмотра? Пускай сделают по честному, что бы дядя Вася не платил за то время когда его машина стоит в гараже.
1
Alex / Адказаць
08.05.2018 / 11:05
во! у майго састарэлыя леташнія дадзеныя ... цяжка ім будзе:)
1
Гость / Адказаць
08.05.2018 / 12:23
Допуск и техосмотр мало связаны.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру