08.05.2018 / 10:15

Google выпусціла вірусную гульню з дапоўненай рэальнасцю, у якой трэба шукаць смайлікі ў рэальным жыцці

Кампанія Google выпусціла гульню Emoji Scavenger Hunt, якая прапануе ўдзельнікам знайсці рэальныя прадметы, emoji якіх ёсць у сетцы.

У дадатку выкарыстаны тэхналогіі нейрасеткавага і машыннага навучання Google, якія дазваляюць распазнаваць аб'екты, якія трапілі ў аб'ектыў камеры мабільнай прылады. На відэа паказана, як на экране смартфона з'яўляецца emoji ручкі і гульня прапануе карыстальніку за 10 секунд знайсці гэты прадмет у рэальнасці; з кожнай паспяховай знаходкай гульцу даецца ўсё больш часу.

Emoji Scavenger Hunt запускаецца ў браўзеры і апрацоўваецца на серверах Google, што мінімізуе рызыку ўцёкаў карыстальніцкіх дадзеных. Усталяваць гульню можна бясплатна на афіцыйным сайце.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру