У разьбіральніцтве «Абромчык супраць Беларусі» Камітэт правоў чалавека ААН устаў на бок Маі Абромчык, піша на Facebook расейскі адвакат Сяргей Галубок паведамляе Радыё Свабода.

Камітэт вырашыў, што Мая Абромчык назірала за мірным сходам у цэнтры Менску 19 сьнежня 2010 году (тады пратэставалі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў), была зьбітая міліцыянтам, які зламаў ёй нагу. У выніку яна правяла 7 дзён у шпіталі. Камітэт лічыць гэтае зьбіцьцё парушэньнем правоў чалавека, а адказныя за яго, адзначаецца ў рашэньні, засталіся непакаранымі.

«Камітэт лічыць, што пададзеныя факты паказваюць, што дзяржава ня здолела адэкватна расьсьледаваць абвінавачаньні, — гаворыцца ў рашэньні. — У гэтым выпадку дзяржаўны бок абавязаны: а) правесьці поўнае і эфэктыўнае расьсьледаваньне абвінавачаньняў заяўніцы пра жорсткае абыходжаньне, прыцягнуць да адказнасьці вінаватых і пакараць іх адпаведнымі мерамі; в) даць адэкватную кампэнсацыю, у тым ліку пакрыцьцё любых судовых і мэдычных выдаткаў, а таксама нематэрыяльных стратаў заяўніцы; с) прынесьці афіцыйныя прабачэньні заяўніцы.

Дзяржава таксама абавязаная прыняць усе неабходныя захады ў прадухіленьні аналягічных парушэньняў у будучыні праз свае абавязаньні як падпісанта Факультатыўнага пратаколу, каб супрацоўнічаць у духу Камітэту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0