Парыж мае намер нанесці новыя ўдары па Сірыі ў выпадку, калі там зноў будзе выкарыстана хімічная зброя. Пра гэта ў інтэрв'ю радыёстанцыі RTL заявіла міністр Узброеных сіл Францыі Фляранс Парлі.

Паводле яе слоў, Францыя разам з ЗША і Брытаніяй нанесла 14 красавіка «папераджальны» ракетны ўдар па цэлях у Сірыі, каб перашкодзіць прэзідэнту краіны Башару Асаду зноў прымяніць хімічную зброю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?