Аднагадовы лось зайшоў у прамзону ў раёне вуліцы Петруся Броўкі ў Віцебску і параніўся аб калючы дрот, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Пра здарэнне паведаміў блогер Аляксей Андрэянаў. Паводле яго слоў жывёлу спрабавалі выратаваць — прыехаў дырэктар віцебскага заапарка і экіпаж МНС, яны спрабавалі разрэзаць плот.

Нягледзячы на ўсе намаганні падчас выратавальнай аперацыі лось памёр. Блогер кажа, што вонкава ў яго пры гэтым былі не вельмі моцныя пашкоджанні. На яго думку жывёла магла пракрасціся на тэрыторыю праз плот, вышыня якога з аднаго боку трохі больш за метр. Пераскочыць агароджу з другога боку лось ужо не змог, так як там яна значна вышэйшая, а зверху нацягнуты калючы дрот.