Пашынян выступае ў парламенце 8 мая

Парламент Арменіі выбраў лідара апазіцыйнага руху, дэпутата ад апазіцыйнага блока «Елк» Нікола Пашыняна прэм'ер-міністрам рэспублікі. Яго папярэднік Серж Саргсян сышоў у адстаўку з-за пратэстаў.

Яго кандыдатуру (іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэм'ер-міністра не было) падтрымалі 58 дэпутатаў парламента пры неабходным мінімуме ў 53 галасы, супраць прагаласавалі 42, яшчэ адзін парламентарый устрымаўся.

Паводле канстытуцыі Арменіі, прэм'ер абіраецца дэпутатамі парламента (у ім 105 месцаў) простай большасцю галасоў. Цяпер Пашыняну трэба будзе сфарміраваць свой кабінет міністраў, а затым — прадставіць парламенту сваю праграму дзеянняў. Абедзве працэдуры таксама патрабуюць галасавання ў парламенце.

Прэс-сакратар Пашыняна Тыгран Авінян заявіў РБК, што Пашынян не мае намеру надоўга займаць пасаду кіраўніка прэм'ера і «праз тры-шэсць месяцаў складзе паўнамоцтвы». «Мы фарміруем часовы ўрад, каб арганізаваць сумленныя выбары парламента, пастаянны ўрад не ўваходзіць у нашы планы», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, што 1 мая парламент не змог абраць Пашыняна прэм'ерам, тады супраць прагаласавала Рэспубліканская партыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?