08.05.2018 / 15:14

Букмекеры змянілі фаварыта на перамогу ў «Еўрабачанні» 13

У Лісабоне 8 мая пройдзе першы паўфінал музычнага конкурсу «Еўрабачанне». Перад стартам найбуйнейшыя букмекерскія канторы памянялі галоўнага фаварыта на перамогу.

Цяпер ёй стала выканаўца ад Кіпра Эліні Фурэйра. Дзяўчыне 31 год, яна грэчанка, але родам з Албаніі. Некалькі разоў спрабавала прабіцца ад Грэцыі, але гэта ёй не ўдавалася. Песня Фурэйры называецца «Fuego», што перакладаецца як «агонь». Стаўкі на перамогу кіпрыёткі прымаюцца з каэфіцыентам 3,25 да 1.

Эксцэнтрычная ізраільцянка Нэта Барзілай з песняй Toy адкацілася на другое месца. На яе прымаюць стаўкі з разлікам 3,75 да 1.

На трэцім месцы нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак. Ён ужо выйграваў «Еўрабачанне», а цяпер хоча зрабіць гэта паўторна. Яго шанцы ацэньваюцца як 7 да 1.

Прадстаўнік Беларусі Аляксееў мае каэфіцыент 101 да 1. Гэта акурат сярэдзіна спісу.

ЗП

3
Гітарыст вядомага гурта / Адказаць
08.05.2018 / 15:26
Вельмі спадзяюся, што Аляксееў не будзе выступаць у гэным калгасным касцюме і будзе нармальна цягнуць высокія ноты, а не так як на беларускім адборы. 
19
Справедливый / Адказаць
08.05.2018 / 15:51
Все правильно. Израильтянка - это ужос какой-то.
12
Natallia / Адказаць
08.05.2018 / 16:12
Какой-та трансвисцит, прама, а не Фурэйра.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру