22.10.2008 / 13:24

Беларускамоўны праект БТ 14

На Першым нацыянальным тэканале стартуе праект «Зямля беларуская». 118 гісторый аб усіх раёнах Беларусі на роднай мове.

Новы праект Агенцтва тэленавінаў «Зямля беларуская» стартуе 25 кастрычніка на Першым канале.

Як паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка,

гэта дакументальны серыял, у якім на беларускай мове распавядаецца 118 гісторый аб усіх раёнах Беларусі.
Героі серыяла — жыхары беларускай глыбінкі, вачамі якіх гледачы ўбачаць каларыт кожнага рэгіёна.
У серыяле будуць прадстаўлены старадаўнія легенды, паданні і абрады, а таксама «багацце і непаўторнасць» беларускай прыроды, зазначыў А.Мартыненка. Кожная серыя суправаджаецца беларускай музыкай.

Праца над праектам вядзецца з мая. Адзнята 30 серый, у тым ліку ў Браславе, Бялынічах, Ветцы, Нясвіжы, Мсціславе, Лідзе, Карэлічах. Здымкі адновяцца позняй восенню і павінны быць закончаны ў 2009 годзе. У адпаведнасці з аўтарскай задумай серыі плануецца адзняць па чатырох порах года. Як падкрэсліў А.Мартыненка, праект не з’яўляецца бюджэтным: здымкі ажыццяўляюцца з дапамогай рэгіёнаў.

«Я спадзяюся, што нашы гледачы многае возьмуць з гэтага фільма і паглядзяць іншымі вачамі на Беларусь», — сказаў А.Мартыненка.

Настасся Янушэўская, БелаПАН

0
Istota / Адказаць
22.10.2008 / 14:09
Зноў будзе саўковы прадукт, з абявязковай ганьбай свёй мовы, гістрорыі і гарой комплексаў нацыянальнай непаўнаценнасьці... :((((
0
Стары Ёлуп / Адказаць
22.10.2008 / 14:33
Istota напiсаў(ла)Кастрычнiк 22, 2008 у 14:09 Зноў будзе саўковы прадукт, з абявязковай ганьбай свёй мовы, гістрорыі і гарой комплексаў нацыянальнай непаўнаценнасьці... :((( =============== Гэдак увесь час самі сябе і абс...ем... Не каб парадавацца, што нешта людзі робяць...
0
Арцём / Адказаць
22.10.2008 / 15:01
Стары Ёлуп, радуйцеся. Вам можна. А гісторыі з ганьбаваннем ды здзекам над культурай ужо былі: да прыкладу, нядаўні серыял па гісторыі, пра "Витовта"...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру