08.05.2018 / 15:54

У Гродне невядомы аўтамабіль сур'ёзна траўмаваў 11-гадовага школьніка. Кіроўца ўцёк з месца здарэння

У Гродне невядомы кіроўца збіў на пераходзе дзіця і з'ехаў з месца здарэння. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 8 мая, каля 07.40, на праспекце Янкі Купалы. «11-гадовы школьнік пераходзіў дарогу на зялёны сігнал святлафора з боку прадуктовага гіпермаркета, а кіроўца паварочваў направа з боку вуліцы Пестрака», — распавялі ў ДАІ.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала сур'ёзныя траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца з месца здарэння ўцёк. Паводле папярэдняй інфармацыі, наезд быў здзейснены на хэтчбэку або мінівэне шэрага колеру.

Інспектары просяць сведак і відавочцаў аварыі патэлефанаваць на: 8 0152 79-75-41, 8 0152 79-75-05 або 102.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру