08.05.2018 / 16:59

У Расіі хочуць павысіць пенсійны ўзрост 1

У бліжэйшы час у Дзярждуму Расіі будуць унесены прапановы аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Пра гэта заявіў в.а. прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

«Нам трэба прымаць рашэнне з нагоды пенсійнага ўзросту», — заявіў Мядзведзеў, адказваючы на пытанне дэпутата аб лёсе гэтай ініцыятывы. Ён нагадаў, што ранейшыя рамкі выхаду на пенсію прымаліся «па сутнасці ў 1930-я гады», калі сярэдняя працягласць жыцця «была ў раёне 40 гадоў». З тых часоў змяніліся ўмовы, магчымасці і жаданне людзей працаваць, перыяд актыўнага жыцця, пералічыў прэм'ер Расіі.

«Урад свае прапановы падрыхтуе у самай кароткай перспектыве і ўнясе ў Дзяржаўную думу. Я спадзяюся, мы з вамі зможам іх разгледзець», — сказаў на заканчэнне Мядзведзеў.

Цяпер у Расіі пенсійны ўзрост складае 60 гадоў для мужчын і 55 гадоў для жанчын.

0
Владимир / Адказаць
08.05.2018 / 19:04
поздравляю россиян с таким событием .выборы прошли теперь поджимате пояса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру