Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін.

Першы радок новага рэйтынгу самых уплывовы людзей свету па версіі Forbes упершыню за пяць гадоў не заняў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Ён саступіў лідарства кіраўніку Кітая Сі Цзіньпіну. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які займаў да гэтага другі радок, апусціўся на трэцяе месца.

У першай дзесятцы самых уплывовых людзей свету — канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, заснавальнік Amazon Джэф Безас, Папа Рымскі Францыск, заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бен Сальман, прэм'ер Індыі Нарэндра Модзі, сузаснавальнік Google Лары Пэйдж.

Кіраўнік Facebook Марк Цукерберг заняў 13-ы радок рэйтынгу, Уорэн Бафет — 16-ы, Джэк Ма — 21-ы, Цім Кук — 24-ы, а Ілан Маск — 25-ы, сузаснавальнік Google Сяргей Брын — 35-ы.

Часопіс патлумачыў першае месца Сі Цзіньпіна тым, што яму ўдалося больш за іншых кансалідаваць уладу: у сярэдзіне сакавіка дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў не толькі ізноў абралі яго на пасаду старшыні краіны, але і вырашылі прыбраць з Канстытуцыі абмежаванне па колькасці тэрмінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?