У той час, як рынкі ва ўсім сьвеце знаходзяцца ў непрытомным стане, на Фондавай біржы Зімбабвэ (найстарэйшай у Афрыцы, яна створана ў 1896 г.) прыбытак б’е ўсе рэкорды, бо зымбабвійцы ўкладваюць у акцыі ў адчайнай спробе выратаваць свае грошы ад завоблачнай гіпэрінфляцыі.

Прамысовы індэкс Зімбабвэ ўзьляцеў у аўторак на 257%, такім чынам пабіўшы рэкорд панядзелка ў 241%, калі цана за акцыі некаторых кампаній падскочылі на 3,5 тысячы працэнтаў.

Але бізнэсоўцам ня варта кідаць усё ды імчацца ў краіну – гэта ўсяго толькі сцэна з драмы пра крах эканомікі паўднёваафрыканскай рэспублікі, дзе фэнамэнальныя вынікі фондавых таргоў бессэнсоўныя ў рэальным вылічэньні.

Паводле афіцыйных зьвестак штогадовы рост інфляцыі складае 231 мільён адсоткаў, паводле неафіцыйных – да 20 трыльёнаў адсоткаў.

Паводле newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0