08.05.2018 / 21:51

Красавік 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ 22

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за красавік 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за красавік «Наша Ніва» мела 7 777 000 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за сакавік 2018 года.

Удакладнім, што ў спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за красавік 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах)
1 (1) Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 94,10
2 (2) Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 36,86
3 (3) NN.by / Наша Ніва 7,78
4 (4) Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму) 7,10
5 (5) Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 6,28
6 (8) Belaruspartisan.by / Белорусскій партізан 4,85
7 (6) By.tribuna.com / Трыбуна 4,36
8 (14) Naviny.by / Навіны 4,12
9 (11) Udf.by 3,64
10 (9) Gazetaby.com / Салідарнасць 3,62
11 (12) S13.ru (Гродна) 3,40
12 (8) Belta.by / БелТА 3,32
13 (13) Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 3,20
14 (15) Sb.by / Советская Белоруссія 2,87
15 (16) Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,68
16 (10) Sputnik.by / Спутнік Беларусь 2,63
17 (19) Citydog.by 2,17
18 (17) Belnovosti.by / Белорусскіе новості 1,80
19 (18) Belsat.eu / Белсат 1,76
20 (20) Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 1,48
21 (22) Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы) 1,38
22 (23) Svaboda.org / Радыё Свабода 1,37
23 (21) Ctv.by / СТБ 1,10
24 (25) Ej.by / Ежедневнік 1,08
25 (24) Куку.org 1,07
26 (27) Telegraf.by / Телеграф 0,91
27 (26) Euroradio.by / Еўрарадыё 0,78
28 (29) Ont.by / АНТ 0,654
29 (30) Interfax.by / Інтерфакс 0,652
30 (28) Aif.by / Аргументы і факты 0,45

БЮ

11
Кравченко / Адказаць
08.05.2018 / 21:57
Хартия номер 1
4
арон / Адказаць
08.05.2018 / 22:00
Хартии нет, и не надо говорить про зону by, когда зарпетят коменты, где они останутся?
11
Qaz / Адказаць
08.05.2018 / 22:07
А где charter97.com
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру