Затрыманы былы намеснік кіраўніка сталіцы, а цяпер начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі. Пра гэта Tut.by паведамілі тры не звязаныя паміж сабой крыніцы.

«Затрымалі ўчора. Быццам бы Следчы камітэт. Кажуць, перавышэнне [службовых паўнамоцтваў]», — распавёў адзін з суразмоўцаў. Гэтую ж інфармацыю пацвердзілі яшчэ дзве крыніцы.

Мабільны Дамарацкага недаступны. Апошні візіт у вайбер быў у аўторак.

У галоўным упраўленні спажывецкага рынку сказалі, што сёння Дамарацкага не было на працы. Па якой прычыне — невядома.

У Следчым камітэце ад каментароў адмовіліся.

Андрэй Дамарацкі да верасня 2017 займаў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама — курыраваў гандаль. Чыноўнік запомніўся на гэтай пасадзе ў тым ліку прагрэсіўнымі рашэннямі: надаваў увагу развіццю беларускай кухні, крытыкаваў залішні кантроль за грамадскім харчаваннем.

Але ў сувязі з аптымізацыяй дзяржапарата яго пасаду скарацілі, і Дамарацкі стаў начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Папярэдняга начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча ў красавіку 2017 года затрымаў КДБ па падазрэнні ў карупцыі. Суда над ім яшчэ не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0