Беларускі народ не стане навязваць свае перакананні, але заўсёды працягне руку дапамогі тых, хто мае ў гэтым патрэбу.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі.
«Мы ведаем цану свабоды і незалежнасці. Таму так ставімся да гісторыі, так пільна адстойваем прынцыпы справядлівасці, сумленнасці і роўнасці, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Праводзячы міралюбівую палітыку, паважаючы інтарэсы іншых народаў, мы не адмовімся ад нашых перакананняў. Не будзем іх навязваць, але заўсёды працягнем руку дапамогі таму, хто ў ёй мае патрэбу. Гэта наша цвёрдая і паслядоўная пазіцыя».
0
0
0
0
0
0