09.05.2018 / 13:28

Лукашэнка: Беларусь здольная сябе абараніць без мілітарызацыі эканомікі, гэта потым дорага нам каштуе 9

Пра гэта заявіў сёння прадстаўнікам СМІ Аляксандр Лукашэнка

Адказваючы на пытанне, наколькі адэкватны сучасным рэаліям той бюджэт, які ў Беларусі выдаткоўваецца на ваенную сферу, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Першае: я не магу мілітарызаваць эканоміку, гэта вельмі дорага потым каштуе. Мілітарызацыя эканомікі — гэта не проста фраза. Гэта заводы, фабрыкі і людзі з ваенным мысленнем, якія вырабляюць ваенную прадукцыю. Што будзем рабіць тады, калі яна будзе не патрэбна? Трэба пра гэта думаць. Другое: нам сёння не да раскошы.

Людзі жывуць пад мірным небам, і нам хацелася б, каб людзі жылі дастойна. Мы не можам велізарныя грошы кідаць на ўтрыманне узброеных сіл».

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларуская дактрына не грунтуецца на нейкай захопніцкай вайне. «У нас абсалютна абаронная дактрына. І яе сутнасцю з'яўляецца нанясенне нашаму суперніку, калі раптам хтосьці рызыкне з намі ваяваць, непрымальнай шкоды, - сказаў ён. - На гэта грошай у нас хапае. І мы трацім столькі, каб выканаць гэтую задачу»

1
Анна Живова-Милевская / Адказаць
09.05.2018 / 14:03
нанесение нашему противнику, если вдруг кто-то рискнет с нами воевать, неприемлемого ущерба
https://nn.by/?c=ar&i=209310&lang=ru

Вот именно для этого наш ВПК и разработал те приборы подавления навигации даже КР США.
0
Сенатор Макей / Адказаць
09.05.2018 / 14:09
Конечно нет.
1
хамса / Адказаць
09.05.2018 / 14:35
у цябе пад носам пятая калона прайшла - https://nn.by/?c=ar&i=209296 - ніводнага сцяга дзяржаўнага.. адны нейкія левыя
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру