09.05.2018 / 14:03

Журналістаў расійскіх «Першага канала» і «Расіі» выдварылі з Украіны 3

Служба бяспекі Украіны (СБУ) 9 мая выдварыла з краіны дзвюх журналістак — «Першага канала» Валянціну Салаўёву і тэлеканала «Расія» Вольгу Юр'еву. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце СБУ.

Супрацоўнікі спецслужбы высветлілі, што карэспандэнткі адправіліся ў Кіеў «для падрыхтоўкі тэндэнцыйных сюжэтаў» аб святкаванні Дня перамогі ў Другой сусветнай вайне.

«Паводле задумы расійскіх прапагандыстак, адзнятыя відэаматэрыялы планавалася выкарыстаць для дыскрэдытацыі Украіны перад сусветнай супольнасцю і распаўсюджванню дэзінфармацыі сярод насельніцтва», — сказалі ў СБУ. Салаўёву выслалі ў Расію, а Юр'еву - у Казахстан, ім таксама забаранілі ўезд у краіну тэрмінам на тры гады.

6
MrDDS777 / Адказаць
09.05.2018 / 16:30
СБУ праўда вочы коле.
2
аргер сергерпур / Адказаць
09.05.2018 / 22:00
Нужно было еще снять штаны и нагайкой по голой попе ударить чтобы 3года чувствовалось
2
Tamara / Адказаць
09.05.2018 / 22:36
хай поўзаюць па крамлі і асвятляюць маскоўскі маскарад з партрэтамі і пераадзяваннем у саўковую ваенную вопратку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру