09.05.2018 / 17:49

Лукашэнка выказаўся пра акцыю «Несмяротны полк» 52

Фота Сяргея Гудзіліна

«Запомніце: у Беларусі ніколі ніхто святое не забараняў і забараняць не будзе», — адрэагаваў кіраўнік дзяржавы на пытанне адносна інфармацыі аб забароне прайсці па горадзе з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму ў Дзень Перамогі існавала практыка арганізоўваць шэсце, калі яго ўдзельнікі разам з ветэранамі, трымаючы ў руках партрэты, ішлі па праспекце да плошчы Перамогі.

«Праўда, потым па ўсім свеце гэты так званы неўміручы полк прайшоў. Гэта было даўно ў нас. Але ветэраны папрасілі: мы, кажуць, ісці не можам», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у гэтай сітуацыі ветэранам спачатку прапаноўвалі правезці іх на аўтамабілях, каб ім было прасцей прымаць удзел у шэсці, аднак яны адмовіліся і папрасілі зрабіць фармат больш зручным для іх, і памятныя мерапрыемствы сталі праводзіць выключна на плошчы Перамогі.

«Але калі народ просіць зноў прайсці з партрэтамі, сцягамі і гэтак далей, у наступным годзе мы гэта арганізуем. Толькі не трэба гэта палітызаваць і заяўляць, што мы ледзь ці не забараняем нешта. У Беларусі гэтага ніколі не было і не будзе. Кожны мае права ушанаваць памяць сваіх герояў, прайсціся там, дзе ён лічыць патрэбным, з партрэтам і ўскласці кветкі. Гэта вялікае, гэта святое. Так будзе заўсёды ў Беларусі», - падкрэсліў ён.

15
ўантуфры / Адказаць
09.05.2018 / 17:58
Ну дык трэба браць партрэты сваіх рэпрэсаваных альбо загінулых на вайне продкаў і сваякоў і ісці калонай з БЧБ і Пагоняй. Ці гэтым з ленінымі і сталінымі і каларадскімі лентамі можна, а з БЧБ і Пагоняй - нельга, не таго гатунку. Вось трэба яму гэтае пытанне задаць - хай пагаворыць, а мы паслухаем.
19
Не менчук / Адказаць
09.05.2018 / 18:04
Ого. Это уже святое оказывается?? Святое шествие мертвецов. Хотя если приглядеться, то можно увидеть, что у них святым становится все, что наоборот является как минимум просто аморальным, а как максимум... 
А вообще это все просто пляски на костях и пророссийская милитаристическая пропаганда, причем очень топорная и грубая. А этот день, должен быть только днем памяти жертв войны, но никак не восхвалением военщины
12
LMI / Адказаць
09.05.2018 / 18:06
Заліз прыняты, канешне асадак застаўся і Вова прымеціў папытку, Тым ня менш, Шура, заліз зачотны
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру