400 метраў сетак прынеслі 42-гадоваму браканьеру з Докшыц 81 рыбу і крымінальную справу аб незаконнай здабычы рыбы ў асабліва буйным памеры.

Житель Докшиц незаконно наловил рыбы на 5000 долларов, ему грозит до 6 лет лишения свободы. Фото СК

3 мая мужчына прыехаў на Бягомльскага возера і паставіў сеткі. На наступны дзень ён сабраў улоў, але ў 4.30 быў затрыманы супрацоўнікамі Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Інспектары выклікалі следчых, якія на месцы агледзелі і канфіскавалі каля 400 метраў сетак, лодку і рыбу.

Жыхар Докшыц прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на агульную суму больш за 10 800 рублёў.

4 часткай артыкула 281 Крымінальнага кодэкса прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?