З 5 па 8 мая ў лясах Валынскай вобласці Украіны прайшла вайскова-спартовая гульня «Звыцяга». У гэтым годзе ў ёй прыняла ўдзел амаль 300 чалавек. Цікавінкай гэтага года стаў удзел ў гульні патрульных паліцэйскіх.

Арганізатарам «Звыцягі» з’яўляецца ўсеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс».

Па запрашэнні Грамадскага сектара Атрада «Пагоня» гульню наведалі таксама і беларусы.

«Звыцяга» ўзнаўляе атмасферу вызваленчага руху на Украіне падчас Другой сусветнай вайны і адбылася ўжо ў трынаццаты раз у лясах, дзе і ваявалі байцы Украінскай паўстанцкай арміі. 

Умовы гульні застаюцца традыцыйнымі: удзельнікі падзяліліся на дзве каманды — сотні. Далей каманды абралі месца «дыслакацыі», дзе паставілі свой сцяг. Мэта кожнай сотні была ў захаванні свойго сцяга і здабыцці сцяга ворага і ўтрыманні яго на працягу чатырох дзён. У такім выпадку гэта расцэньвалася б як «чыстая перамога».

Для гэтага сотня павінна была шукаць лагер ворага і штурмаваць яго. «Забіваць» праціўнікаў можна было шляхам зрывання з іх павязкі, якая сімвалізавала жыццё. Па колькасці сарваных павязак вызначаўся б вынік гульні, калі ніводнай з каманд не атрымалася захапіць сцяг суперніка і ўтрымаць яго да канца гульні. Прычым, кошт жыцця не ва ўсіх быў аднолькавы: ён залежыў ад ранга «забітага». 

У гэтым годзе абедзве каманды засталіся са сваімі сцягамі і вынік гульні быў вызначаны па колькасці сарваных павязак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0