09.05.2018 / 21:42

Міністр Шуневіч з сям'ёй прыбыў на плошчу Перамогі на рарытэтным аўтамабілі і ў форме НКВД ФОТА 122

Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч разам з жонкай і дачкой прыбыў да Плошчы Перамогі на рарытэтным аўтамабілі «ГАЗ-67Б». У памяць аб тых, хто набліжаў вялікую Перамогу, яны ўсклалі кветкі каля манумента, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіраўнік МУС быў у форме супрацоўніка міліцыі ўзору 1944 года.

«Эмоцыі нічым не адрозніваюцца ад таго, што адчувае ўвесь беларускі народ у гэты дзень. І так склалася, што гэтыя эмоцыі звязаныя са смуткам. Маю сям'ю бяда таксама не абмінула — падчас вайны немцы забілі некалькі дзясяткаў сваякоў. Таму вялікая Перамога — свята са слязамі на вачах. Але разам са смуткам — гэта і пачуццё гонару, мы білі ўсіх, хто прыходзіў да нас з мячом. Перакананы, што так будзе і ў далейшым», - распавёў журналістам Ігар Шуневіч.

286
Юра1983 / Адказаць
09.05.2018 / 21:51
НКВД живее всех живых!Молодец!!!
3
Анна Живова- Милевская / Адказаць
09.05.2018 / 21:52
Дорогой Александр Григорыч,тебя Шуневич сольет,ты же заявлял,что ты ярый националист.
7
Цікава / Адказаць
09.05.2018 / 21:53
Журналісты, вазьміце інтэрв'ю ў Шуневіча, няхай распавядзе пра свайго дзядулю, дзе ваяваў, калі, якое званне меў у НКВД? У Шчоткінай таксама.
Паказаць усе каментары/ 122 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру