Дырэктар «Інтэлектуальнай стаматалогіі» Марына Цімашэнка
Вы можаце задаваць любыя пытанні, звязаныя са здароўем поласці рота. Таксама доктар прапануе паразмаўляць на найбольш актуальныя сёння тэмы:
- Прафесійная гігіена: навошта яна патрэбная, адрозненні ультрагукавай і парашкаструменевай чысткі
- Індывідуальная прафілактыка: як і чым чысціць зубы, міфы пра фтор і пасты
- Адбельванне: «хатняе» і «офіснае», пасты і алоўкі для адбельвання, супрацьпаказанні
- Вініры: магчымасці эстэтычнай карэкцыі колеру і формы зубоў
- Эндакаронка: новы метад надзейнага і эстэтычнага аднаўлення жавальных зубоў пасля дэпульпавання
- Металы і пластмасы, якія выкарыстоўваюцца для вырабу пратэзаў: чаго баяцца варта, а чаго — не
Гутарка, у якой Марына Цімашэнка адкажа на вашы пытанні, будзе апублікаваная 23 мая.