Здольнасць бачыць перспектыву, а таксама талент кіраваць заўсёды здзіўлялі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў яго казахскім калегу Нурсултане Назарбаеве. Пра гэта расійскі лідар заявіў у інтэрв'ю кіраўніку тэлерадыёкомплекса прэзідэнта Казахстана Ерлану Бекхожыну.

«Што мяне заўсёды, шчыра кажучы, у Нурсултане Абішавічы і цешыла, і здзіўляла, бо ён яшчэ за савецкім часам зрабіў кар'еру, зрабіў бліскучую кар'еру, і здзіўляе да гэтага часу - гэта тое, што, нягледзячы на савецкае мінулае, ён чалавек, заўсёды накіраваны ў будучыню», — сказаў Пуцін, адзначыўшы, што «гэта дзіўная якасць».

На думку прэзідэнта Расіі, Назарбаеў умее эфектыўна арганізаваць працу. «Ён умее атачаць сябе вельмі разумнымі і эфектыўнымі людзьмі, маладымі людзьмі, і ніколі не баіцца ставіць побач з сабой моцных людзей», - падкрэсліў Пуцін і дадаў, што гэта адметная рыса любога моцнага кіраўніка.

«Вось такім мудрым, дзейным, актыўным і, я б сказаў, таленавітым кіраўніком, лідарам, з'яўляецца Нурсултан Абішавіч Назарбаеў», — сказаў на заканчэнне Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0