У вёсцы Таневічы Шчучынскага раёна на світанні10 мая адбыўся пажар у жылым доме, у выніку якога загінула тры чалавекі, паведамляецца на сайце МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне дома выратавальнікам паступіла ў 4 раніцы. У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце, пашкоджаныя сцены. У 05.19 пад абломкамі дома пажарныя выявілі фрагменты целаў 49-гадовага гаспадара і яго 55-гадовай жонкі. Праз некалькі хвілін ратавальнікі знайшлі цела яшчэ аднаго чалавека, асоба высвятляецца.

Разгляданая версія прычыны пажару - неасцярожнасць пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0