На адкрыцці таргоў у Мінску 10 мая курс еўрапейскай валюты знізіўся на 0,0117 да 2,3939 беларускага. Такім чынам еўра апусціўся ніжэй за 2,40 рубля ўпершыню з пачатку вясны.
Адзнаку ў 2,4 рубля еўра пераадолеў на таргах 2 сакавіка, калі яго курс вырас з 2,3996 да 2,4032 беларускага.
Максімальнага значэння курс еўра дасягнуў 11 красавіка — 2,5580 (прычым у пачатку красавіка доўгі час быў 2,4007). Потым пачалося зніжэнне.
1 студзеня курс еўра, дарэчы, складаў 2,3525 беларускага.
Еўра зніжаецца адносна даляра на сусветных рынках. Зараз суадносіны даляр/еўра складаюць 1,19.